У Дзятлаўскім райвыканкаме прайшла вакцынацыя ад COVID-19. Першы кампанент вакцыны “Спутник V” атрымалі 19 супрацоўнікаў установы.
Усе, хто вакцынаваўся, прайшлі стандартную працэдуру: замер тэмпературы, сатурацыі, артэрыяльнага ціску і праверку агульнага стану здароўя.
Тыя, хто паспеў прышчапіцца, адзначылі здавальняючае самаадчуванне.
Валянціна Багдановіч:
Дзмітрый Залеўскі:
– Сёння я ўпершыню прышчапляюся вакцынай ад COVID-19, толькі што атрымаў першы яе кампанент. Адчуваю сябе нармальна, як пасля звычайнага ўколу. Лічу, што прышчапіцца павінны як мага больш людзей дзеля бяспекі і здароўя.
Згодна з актуальнымі дадзенымі ў Дзятлаўскім раёне першым кампанентам вакцыны прышчапіліся 1956 чалавек, абодва кампаненты атрымалі 1520 грамадзян. Самая вялікая катэгорыя вакцынаваных – самі медыкі (60 % ад агульнай колькасці медыцынскіх работнікаў раёна). Актыўна прышчапляюцца па ўласных заяўках пенсіянеры і асобы з хранічнымі захворваннямі.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga