Праветрывайце памяшканне правільна

Грамадства Свежыя навіны

Нам часта кажуць, што праветрыванне карысна для здароўя ў любую пару года, але чаму?

Пра гэта расказала доктар-інтэрн агульнай практыкі Кацярына Фокіна:

‒ Рэгулярнае праветрыванне дапамагае знізіць канцэнтрацыю шкодных рэчываў, пылу і мікраарганізмаў у паветры, што станоўча ўплывае на наша самаадчуванне. Акрамя таго, гэта насычае паветра кіслародам і адмоўнымі іонамі, рэгулюе тэмпературу і вільготнасць, выдаляе лішнія пахі і прадухіляе развіццё цвілі і грыбка.

Праветрываць памяшканне варта правільна: рабіць гэта трэба кожны дзень раніцай і ўвечары (для кватэр) і кожныя паўтары-дзве гадзіны (для офісаў). Працягласць аднабаковага ветрання ‒ 20-40 хвілін, скразнога ‒ 10-15 хвілін, а ў мароз будзе дастаткова адкрыць акно на 2-3 хвіліны. Пры гэтым тэмпература ў памяшканні не павінна апускацца ніжэй за 15-18 градусаў цяпла. Спаць з адкрытай форткай рэкамендуецца толькі ў цёплую пару года.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup