Новая музейная экспазіцыя ў райвыканкаме

Культура і адпачынак Свежыя навіны

З нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны ў фае Дзятлаўскага райвыканкама адкрылася выстава “Вайна, Перамога, Памяць”, прысвечаная трагічным падзеям вайны на Дзятлаўшчыне.

Падрабязней пра экспазіцыю расказала Вольга Цюшляева, дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея:

‒ Тут прадстаўлены ваеннае адзенне, боепрыпасы,  копія сцяга Перамогі, партрэты тых, хто змагаўся на тэрыторыі нашага раёна і ўнёс свой уклад у яго вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, карціны Мікалая Несцярэўскага, прысвечаныя ваенным падзеям.

Мэта выставы — наглядна паказаць ролю Дзятлаўшчыны ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, каб матываваць дзятлаўчан не забываць аб смелых і самаадданых подзвігах продкаў, якія заплацілі жыццямі за мірнае неба над нашымі галовамі.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga