Хутка будзем у вас

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

У красавіку 2021 года ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы стартаваў новы творчы фотапраект “Адзін дзень з бібліятэкай-бібліобусам. Выпадковыя фотаздымкі”.

Ён будзе працаваць на працягу 2021 года. Кожны выезд перасоўнай бібліятэкі багаты на незабыўныя сустрэчы з мясцовымі людзьмі аддаленых вёсак. У большасці паслугамі такой бібліятэкі карыстаюцца пажылыя людзі. У кожнага з іх свой лёс і цесная сувязь з месцам, дзе яны нарадзіліся і пражылі амаль усё сваё жыццё. Па гісторыях гэтых людзей можна вывучаць гісторыю вёсак.

У пачатку чэрвеня бібліятэкар бібліобуса аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Марына Лапушка сумесна з супрацоўнікамі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці здзейснілі сумесны выезд. Яны завіталі да жыхароў вёсак Сачыўляны, Явар, Белякі. Свабодная вулічная абстаноўка, жывыя стасункі — усё гэта адыгрывае станоўчую ролю і патрэбу ў штодзённым жыцці вяскоўцаў. Такія сустрэчы з кнігай і песняй упрыгожваюць будні, робяць іх больш яркімі і разнастайнымі. Сумесныя мерапрыемствы будуць працягвацца, і  наступным разам госці завітаюць да жыхароў іншых вёсак раёна.

Алена ЯКАЎЧЫК,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі