Прышчапляйцеся і будзьце здаровыя

Важнае Грамадства

У рамках акцыі “Спынім пандэмію разам” прадстаўнікі Дзятлаўскіх ЦРБ і райЦГЭ Таццяна Свіб і Мікалай Дзядовіч наведалі ўжо больш за 20 арганізацый раёна.

На гэты раз яны сустрэліся з працоўнымі калектывамі Цэнтра культуры і народнай творчасці і Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Медыкі расказалі пра важнасць своечасовай вакцынацыі і адказалі на хвалюючыя пытанні.

Пытанне: ці можна атрымаць які-небудзь дакумент, які пацвердзіць вакцынацыю?

Адказ: можна папрасіць выпісаць адпаведную медыцынскую даведку ці, па жаданні, атрымаць платны сертыфікат, дзе будуць пазначаны даты атрымання першага і другога кампанента вакцыны.

Пытанне: што рабіць у выпадку, калі па нейкай прычыне чалавек не паспеў зрабіць прышчэпку другім кампанентам вакцыны?

Адказ: дапушчальны тэрмін паміж 1 і 2 кампанентамі вакцыны ‒ два месяцы. Калі за гэты час другая прышчэпка не была зроблена, варта прышчапіцца паўторна.

Пытанне: як надоўга вакцына забяспечыць абарону ад каранавірусу?

Адказ: вакцына “Спадарожнік V” захоўвае сваё дзеянне ад 9 месяцаў да 1,5 года. Па гэтай прычыне вакцынавацца пажадана кожны год.

Марыя ПАПОВА



Теги: