З нагоды Дня працы на святочнай плошчы райцэнтра ўдзельнікаў урачыстасці павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык.
Па добрай традыцыі ён уручыў узнагароды актывістам прафсаюзнага руху раёна.
Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў адзначана Ірына Жэгала, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Ганаровыя граматы Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі атрымалі Вольга Бандарэнка, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і Святлана Цілігузава, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
Граматамі савета Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык ўзнагародзіў Святлану Залучан, старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта; Вольгу Максімаву, старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі КСУП “Хвінявічы”; Аксану Роўба, старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы; Васіля Шыцько, намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Таксама старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў агучыў вынікі анлайн-фотаконкурсу “Героі працы сярод нас”, які праводзіўся сумесна з газетай “Перамога”, і ўручыў узнагароды яго пераможцам. Прыз за першае месца атрымала Вольга Бойка з прафсаюзнай пярвічкі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Узнагарода за другое месца дасталася Іне Каракулька з прафсаюзнай пярвічкі Дзятлаўскай ЦРБ. Прызам за трэцяе месца адзначана Вольга Бандарэнка з прафсаюзнай пярвічкі Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
Прафсаюзныя ўзнагароды лепшым работнікам сельскай гаспадаркі ўручыў старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Сярод іх Пасведчанне аб занясенне на Дошку гонару Гродзенскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза АПК атрымала Вольга Сухецкая, старшыня прафсаюзнай пярвічкі КСУП “Войневічы”; Пасведчанне аб занясенні на стэнд “Лепшы прафсаюзны актывіст Гродзенскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза АПК” – Вольга Аўхім, старшыня прафсаюзнай пярвічкі КСУП “Жукоўшчына”.
Першамай: за імі – наша будучыня
Беручы прыклад з дарослых, высокіх вынікаў у вучобе, даследніцкай і творчай дзейнасці дасягаюць і юныя жыхары нашага раёна. У час свята, згодна з рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама, грашовыя ўзнагароды і Падзякі вучням установаў адукацыі раёна, якія дасягнулі высокіх вынікаў у алімпіядным руху, навуковай і даследніцкай дзейнасці ўручыў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.
Матываваную моладзь ва ўсіх пачынаннях падтрымліваюць бацькі і педагогі. Падзякамі аддзела адукацыі райвыканкама адзначаны настаўнікі, якія якасна падрыхтавалі навучэнцаў да алімпіядаў і даследчых канферэнцый, і бацькі паспяховых вучняў. Іх уручыла намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Алена Жадзейка.
Ірына СТЫРНІК