Незвычайная экскурсія

Важнае Культура і адпачынак

У рамках святкавання Міжнароднага дня музеяў на сустрэчы ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі пабывалі вучні 2-х класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. 

Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік, расказала маленькім гасцям пра незвычайныя беларускія музеі: музей хлеба, катоў, грошай і іншыя.

Дзеці актыўна абмяркоўвалі ўбачанае, задавалі пытанні, разглядвалі фотаздымкі экспазіцый музеяў. Пасля віртуальнай экскурсіі кожнаму захацелася абавязкова пабываць хаця б у адным з такіх незвычайных музеяў.

Напрыканцы сустрэчы гасцям была прапанавана ўжо рэальная экскурсія па экспазіцыях нашага гісторыка-краязнаўчага музея, у якой школьнікі таксама з задавальненнем прынялі ўдзел.

Марыя ПАПОВА