У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркаванняў грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623 “Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна- тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь”, для высвятлення меркавання грамадзян пры рашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам 17 красавіка 2021 г. у раённай газете “Перамога” і на яе афіцыйным сайце ў камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт было размешчана паведамленне па ўстанаўленні межаў Дзятлаўскага і Данілавіцкага сельсаветаў.
Грамадзянам прапаноўвалася на працягу аднаго месяца выказаць сваё меркаванне па пытаннях устанаўлення межаў Дзятлаўскага і Данілавіцкага сельсаветаў.
На працягу месяца з даты размяшчэння ў раённай газеце і ў камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт ва ўпраўленне землеўпарадкавання Дзятлаўскага райвыканкама меркаванняў грамадзян не паступала.
Такім чынам, неабходнасць карэкціроўкі прапаноў па ўстанаўленні межаў Дзятлаўскага і Данілавіцкага сельсаветаў адсутнічае.
Раённы выканаўчы камітэт