“Бронзавыя” спаборніцтвы Уладзіслава Славіцкага

Свежыя навіны Спорт і турызм

У Гродне адбыўся фестываль адзінаборстваў па грэка-рымскай барацьбе.

У спаборніцтвах прымалі ўдзел хлопцы 2009-2011 гадоў нараджэння з 7 каманд Гродзенскай вобласці і горада Маладзечна.

У складзе дзятлаўскай каманды выступала пяць юных барцоў: Уладзіслаў Славіцкі (да 32 кг), Максім Вайтукевіч (да 41 кг), Кірыл Якаўчык (да 41 кг), Яўген Кавальскі (да 44 кг), Аляксей Шымановіч (да 48 кг) пад кіраўніцтвам трэнера-выкладчыка Дзмітрыя Лебедзя.

У лік прызёраў фестывалю ўвайшоў самы малодшы прадстаўнік нашай каманды, ураджэнец вёскі Засецце, Уладзіслаў Славіцкі. Варта адзначыць, што гэтыя спаборніцтвы сталі першымі ў жыцці хлопца. Спачатку ён пабароў гродзенца (8 : 0), потым прайграў на лапатках яшчэ аднаму прадстаўніку гродзенскай каманды (0 : 4). У схватцы за бронзу юны барэц адолеў саперніка з Навагрудка (8 : 0).

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота трэнера-выкладчыка Дзмітрыя Лебедзя

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga