На малочнатаварнай ферме “Краглі” ў КСУП “Жукоўшчына” актыўна рыхтуюцца да летняга выпаснога перыяду.
На ферме галіну жывёлагадоўлі ўзначальвае галоўны заатэхнік Іван Пенчык. Мужчына працуе ў комплексе з 1988 года. Сам ён з Брэсцкай вобласці, аднак пасля вучобы малады чалавек вырашыў паехаць на радзіму да жонкі, дзе пачаў сваю прафесійную дзейнасць на пасадзе ветфельчара. Цяпер пад кіраўніцтвам Івана Іванавіча 64 чалавекі: жывёлаводы, механізатары, аператары машыннага даення і малакаправода. Кожнага галоўны заатэхнік лічыць прафесіяналам сваёй справы і не вылучае сярод іншых. Адным з такіх з’яўляецца механізатар Юрый Акраец, які 30 гадоў працуе ў гаспадарцы і 14 – на ферме. Мужчына выконвае шырокі спектр работ: кармленне жывёл, забеспячэнне кароў на пашах вадой, перавозка кармавой масы, сена, саломы ў брыгадзе.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ