У Дзятлаве рамантуюць дом

Грамадства Свежыя навіны

На вуліцы Чапаева ў райцэнтры кіпіць работа – ідзе рамонт двухпавярховага жылога дома.

Работы вядуцца па замове Дзятлаўскага РУП ЖКГ, згодна з перспектыўнай праграмай па капітальным рамонце на 2021 год.

 

Будаўнікі з лідскага ТАА “Лайнберг-Груп” пры ўдзеле мясцовых камунальнікаў  праводзяць цеплавую рэабілітацыю фасада дома і капітальны рамонт даху. Таксама ў доме будуць абноўлены сістэмы камунікацыі і добраўпарадкавана тэрыторыя каля дома.

– Згодна з планам, завершым усе работы да канца мая. Аб’ект невялікі, павінны паспець, – запэўніў прараб “Лайнберг-Груп” Павел Андрушкевіч.

Сёлета таксама будзе адрамантаваны шматпавярховы дом па вуліцы Перамогі ў райцэнтры.

Наталля АВЯРЧУК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ