Ідуць работы па нанясенні дарожнай разметкі

Важнае Грамадства

Прыйшла цёплая вясна, а разам з ёю – неабходнасць навядзення парадку на зямлі.

Акурат цяпер у горадзе Дзятлаве камунальныя службы займаюцца абнаўленнем дарожнай разметкі.

Такія работы вядуцца двойчы на год – пасля асенне-зімовага перыяду і перад новым навучальным годам. Сёлета, як і заўжды, дарожная разметка будзе нанесена ў горадзе Дзятлаве і пасёлках Наваельня, Казлоўшчына. Задача ў камунальнікаў адказная – падтрыманне бяспекі дарожнага руху, таму ўсе дзеянні ўзгоднены з Дзяржаўтаінспекцыяй.

— Штогод для выканання работ па нанясенні дарожнай разметкі мы запрашаем спецыялістаў, якіх выбіраем праз тэндар. Сёлета ў раёне працуе Слонімскі філіял СМЭП Гродзенскага аблвыканкама, – тлумачыць намеснік дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Віктар Дзедуль.

У камунальнай службе раёна адзначаюць, што да 1 мая гэтыя работы будуць завершаны.

Наталля АВЯРЧУК