Спорт і здароўе непадзельныя

Свежыя навіны Спорт і турызм

Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа прымае актыўны ўдзел у міжведамасным праекце “Круцілавічы – здаровы пасёлак”.

Сёлета да Сусветнага дня здароўя тут прайшла спартландыя пад дэвізам “Спорт – гэта жыццё, гэта радасць, гэта здароўе”. Яна была арганізавана агульнымі сіламі супрацоўнікаў Данілавіцкага дома культуры  і ўстановы адукацыі. У госці да ўдзельнікаў спартландыі з падарункамі завітала валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Юрэня.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел тры зборныя каманды навучэнцаў 4-8 класаў: “Удальцы”, “Адрэналін” і “Аптымісты”. Усе яны праявілі вытрымку, упартасць і хуткасць. Пераможцай стала каманда “Удальцы”, другое месца ў каманды “Аптымісты”, на трэцім – каманда “Адрэналін”.

Спартландыя падарыла ўсім прысутным зарад бадзёрасці і добры настрой.

Н.І. ВЕРАМЕЙКА,
намеснік дырэктара Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Фота прадастаўлена Круцілавіцкім дзіцячым садам-сярэдняй школай