Прыйшоў час кукурузы

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

На палях сельскагаспадарчага філіяла “АграМілк” сеюць кукурузу.

Аграрыі плануюць засеяць 1093 гектары. Ураджай з 320 гектараў пойдзе на зерне, усё астатняе – на сілас. Сяўба кукурузы ажыццяўляецца гібрыднымі гатункамі “Раналдзіньа”, “Сірыус”, “Інагуа” і “Дэльфін”.

Адным з механізатараў-кукурузнікаў з’яўляецца Алег Ломаць. Ён працуе на трактары МТЗ-1221 з васьмірадковай сеялкай “Monosem”. Перад сяўбой кукурузы культывацыяй глебы займаліся Міхаіл Кармільчык і Сяргей Пашукевіч.

Таксама ў гаспадарцы сеюць аднагадовыя травы, уносяць цвёрдыя мінеральныя ўгнаенні, ажыццяўляюць падкормку азімых рапсу і збожжавых культур, праводзяць хімічную праполку азімых збожжавых.

Пасля кукурузы прадоўжаць сеяць аднагадовыя травы – плануюць завяршыць да канца мая. Потым пачнуць нарыхтоўку кармоў.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup