Ніхто не забыты, нішто не забыта

Важнае Грамадства

З нагоды міжнароднага Дня памяці вязняў фашысцкіх канцлагераў старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, сакратар раённага савета ветэранаў Ядвіга Гушча і першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык завіталі ў госці да “дзяцей вайны” са словамі павагі за ўсё тое, што ім давялося перажыць.

‒ Кожны год у гэтыя красавіцкія дні мы ўспамінаем і шануем тых, хто сутыкнуўся з жахамі фашысцкіх канцлагераў, штодня адчуваў голад, хваробы і пакуты, ‒ падкрэсліў Міхаіл Губар. ‒ Усе яны змагаліся за сваё жыццё і многія з іх загінулі, так і не ўбачыўшы Вялікай Перамогі. На жаль, мы не можам звярнуцца да загінулых, але можам памятаць, паважаць і клапаціцца пра тых, хто прайшоў вайну і дагэтуль жыве побач з намі.

У знак павагі прадстаўнікі раённых арганізацый перадалі ветэранам салодкія падарункі.

Эстафету павагі перанялі і сельскія саветы раёна.

Марыя ПАПОВА