Даходы – у інвестыцыі

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Укладанні ў інвестыцыі з’яўляюцца элементам, які забяспечвае эфектыўнае функцыянаванне кожнага прадпрыемства або ўстановы.

Разуменне таго, што інвестыцыі ўяўляюць сабой не столькі затраты, колькі ўклад у будучыню, дапаможа больш эфектыўна арганізаваць вытворчы працэс, дасягнуць стратэгічных мэтаў.

Менавіта па такім прынцыпе і ў гэтым напрамку рухаецца Дзятлаўскі лясгас. З пачатку 2021 года тут набылі восем адзінак аўтамабіляў і трактарнай тэхнікі, правялі замену абсталявання ў заточным аддзяленні дрэваапрацоўчага цэха ў Вензаўцы,замянілі лесанарыхтоўчыя інструменты. Для вырошчвання пасадачнага матэрыялу былі ўладкаваны парнікі ў Казлоўшчынскім лясніцтве. Для правядзення догляду за ляснымі культурамі і мінералізаванымі палосамі ў арганізацыі набылі дзве бараны.  Выніковы памер інвестыцый склаў 840 тысяч рублёў.

Гэтыя набыцці дазволяць своечасова выконваць пастаўленыя перад лясгасам задачы, забяспечваць выплату дастойнай заработнай платы яго работнікам.

Аляксей УРБАНОВІЧ,
намеснік дырэктара Дзятлаўскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце