Бяспека працы – на кантролі

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

 У раёне пачаўся месячнік бяспекі працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу падчас правядзення вясновых палявых работ.

Доўжыцца ён будзе да 1 мая.

Першага красавіка старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак і галоўны спецыяліст па ахове працы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сцяпан Вольскі правялі маніторынг бяспекі працы ў КСУП “Войневічы”.

У час праверкі на палях гаспадаркі вяліся работы па падрыхтоўцы глебы і сяўбе яравых збожжавых культур, унясенні арганічных і мінеральных угнаенняў. З работнікамі, занятымі на вясновых палявых работах, быў праведзены інструктаж па ахове працы. Усе яны забяспечаны спецвопраткай і сродкамі індывідуальнай абароны. Звярталася таксама ўвага на арганізацыю гарачага харчавання – абеды аграрыям падвозяцца ў поле, да месца іх працы.

Уладзімір Казак і Сцяпан Вольскі адзначылі, што гаспадарка гатова да правядзення вясенне-палявых работ.

Асобныя заўвагі, выяўленыя ў ходзе маніторынгу, у выглядзе рэкамендацый будуць накіраваны ў КСУП “Войневічы” для далейшага рэагавання і прыняцця мер адказнымі спецыялістамі прадпрыемства.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga