Выступленні дэлегатаў. Працоўным калектывам – пра самае важнае

Важнае Грамадства

Дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу ад Дзятлаўскага раёна актыўна праводзяць сустрэчы ў працоўных калектывах і дзеляцца сваімі ўражаннямі ад удзелу ў форуме.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі 2 сакавіка сустрэўся з педагогамі Новаяльнянскай сярэдняй школы і расказаў ім, што важнага і цікавага пачуў на сходзе.

Раніца 3 сакавіка таксама выдалася багатай на падзеі. У гэты дзень аб удзеле ў VI Усебеларускім народным сходзе свайму калектыву расказаў яшчэ адзін дэлегат – дырэктар ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Віталь Шулейка.

З работнікамі камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Жукоўшчына” ўражаннямі ад форуму і яго галоўнымі тэзісамі дзялілася загадчыца Жукоўшчынскага фельчарска-акушэрскага пункта, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Ларыса Кучынская.

Галоўная думка, якую дэлегаты пастараліся данесці да людзей, – шлях да дабрабыту ў беларусаў толькі адзін – праз добрасумленную працу і яднанне.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены ўдзельнікамі сустрэч



Теги: