16 сакавіка ў раёне ў чарговы раз працавала рэйдавая група, якая аб’язджала вадаёмы Дзятлаўшчыны і праводзіла прафілактычныя гутаркі з аматарамі зімовай рыбалкі.
У яе склад увайшлі старшыня раённага таварыства выратавання на водах Уладзімір Баравік, старшы ўчастковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Дзятлаўскага РАУС Сяргей Ігнацік, старшы інспектар Дзятлаўскага РАНС Марта Мілаш і карэспандэнт газеты «Перамога».
Яны наведалі азёры ў аграгарадках Раготна і Дварэц, вёсцы Саннікі, урочышчы Янаўшчына, горадзе Дзятлаве. Інспектары нагадалі рыбакам правілы бяспечных паводзінаў на лёдзе, уручылі ім інфармацыйныя памяткі і лістоўкі.
Да ведама
З пачатку года ў вобласці патануў адзін чалавек, па рэспубліцы – 20, з іх чацвёра дзяцей. У мінулым годзе за аналагічны перыяд па вобласці патанула чатыры чалавекі, па рэспубліцы – 38.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga