РУП ЖКГ працягвае раздачу кантэйнераў для раздзельнага збору смецця насельніцтву.
У карыстанне ўжо перададзена каля 1000 кантэйнераў: для збору другасных матэрыяльных рэсурсаў (чырвонага колеру) і для збору цвёрдых камунальных адходаў (шэрага колеру).
У кантэйнер чырвонага колеру збіраюць адходы шкла, пластыка, паперы і кардона, выкарыстаную дробную бытавую тэхніку. У кантэйнер шэрага колеру – рэшткі ежы, забруджаная ежай папера і кардон, тэтрапакеты, пакеты ад замарожаных прадуктаў, старое адзенне, дэкаратыўная касметыка, аднаразовы посуд і ўся цвёрдая ўпакоўка, якая не збіраецца ў кантэйнер чырвонага колеру.
Вываз кантэйнера (шэрага колеру) для збору цвёрдых камунальных адходаў праводзіцца ў адпаведнасці з усталяванымі графікамі.
Вываз кантэйнера (чырвонага колеру) для збору другасных рэсурсаў будзе ажыццяўляцца кожны трэці панядзелак месяца, пачынаючы з 15 сакавіка 2021 года.
Па інфармацыю, як атрымаць кантэйнеры просім звяртацца ў Дзятлаўскае РУП ЖКГ па тэлефоне 6-32-80. Для заключэння дагавора неабходна прадаставіць пашпартныя дадзеныя.
Таксама паведамляем, што Дзятлаўскае РУП ЖКГ збірае буйнагабарытную бытавую тэхніку па заяўках жыхароў сельскай мясцовасці, пасёлкаў і горада.
Тэлефон для заявак 6-68-36.