Каб не прыходзілася сумаваць

Важнае Культура і адпачынак

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў гэтым годзе пачаў працаваць новы бібліятэчны праект “Я і маё хобі”.

Жыццё сучаснага чалавека вельмі імклівае, таму шмат людзей шукаюць магчымасць змяніць сваю дзейнасць і атрымаць задавальненне ў часы адпачынку. Дапамагаюць у гэтым разнастайныя захапленні. Удзельнікі  праекта – нашы землякі. На працягу года ў бібліятэцы будуць ладзіцца выставы-хобі кожнага ўдзельніка праекта: “З кнігай па жыцці” Ліліі Касперавай, “Яркія фарбы рукатворных карцін”  Таццяны Загорцавай, “Рана-ўранку на рыбалку”  Сяргея Калановіча , “Кветкавая вясёлка”  Ядвігі Паповай, “Лялькі сваімі рукамі”  Кацярыны Лебедзь. Спадзяёмся, што наведвальнікам бібліятэкі будзе цікава.

Анжэліка ВАБІШЧЭВІЧ,
загадчык Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэкі