У другім паўгоддзі 2020 года ў Гродзенскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў праводзіўся конкурс “На лепшае асвятленне дзейнасці прафсаюзных арганізацый у СМІ, на сайтах і ў сацыяльных сетках”.
У сакавіку 2021 года названы пераможцы конкурсу.
Пры падвядзенні вынікаў улічваліся матэрыялы, апублікаваныя ў друку, размешчаныя на сайтах і ў сацыяльных сетках, якія выйшлі ў эфір у перыяд з 1 ліпеня па 31 снежня 2020 года. Пераможцы ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі.
Дзятлаўскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў заваявала трэцяе месца ў намінацыі “Лепшае асвятленне дзейнасці прафсаюзных арганізацый у сродках масавай інфармацыі, на сайтах і ў сацыяльных сетках сярод раённых аб’яднанняў прафсаюзаў” . Падрыхтоўка да конкурсу вялася на працягу некалькіх месяцаў. Валерый Макарчык, старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, і Алена Абрамчык, спецыяліст па рабоце з грамадскасцю рыхтавалі не толькі лічбы, але і збіралі партфоліа матэрыялаў, якія былі змешчаны ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях, раённай газеце “Перамога”, на сайце газеты і ў сацыяльных сетках. Дзейнасць прафсаюзаў у інфармацыйнай прасторы аказалася на добрым узроўні. Сёння па-іншаму нельга: самая свежая, аператыўная інфармацыя павінна адразу даходзіць да чытача, выклікаць інтарэс і рэзанас. Толькі разам можна вырашыць любое пытанне і аказаць дапамогу работнікам розных галін дзейнасці.
Усяго на ўдзел у конкурсе было пададзена 30 заявак. Таму ўдвая прыемна, што наша раённае аб’яднанне аказалася ў радах прызёраў.
Старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Барыс Казялкоў павіншаваў пераможцаў і пажадаў ім далейшых творчых поспехаў і новых прафесійных вышынь.
Прэс-цэнтр Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў