У спаборніцтвах па хакеі “Залатая шайба”, якія прайшлі ў лядовым палацы горада Ліды, наша зборная юнакоў 2005-2006 гадоў нараджэння стала лепшай у вобласці, абыграўшы ў фінале зборныя Мастоўскага, Шчучынскага і Смаргонскага раёнаў.
Ужо ў красавіку юныя дзятлаўчане пазмагаюцца за перамогу ў рэспубліканскім этапе “Залатой шайбы”.
На фота – каманда-пераможца і яе трэнеры.
Ніжні рад (злева направа): Кірыл Урбановіч, Стас Юргель, Дзмітрый Дарашэвіч, Міхаіл Петрыкевіч, Антон Котаў, Яўген Ёда, Мікіта Крэчко, Раман Котаў.
Верхні рад (злева направа): Дзмітрый Ёда, Андрэй Зуеў, Ягор Салавей, Расціслаў Гародка, Яраслаў Урбан, Іван Губко, Дзмітрый Дзірвук, Максім Аляксейчык, Ягор Зыкін, Мацвей Маскаль, Уладзіслаў Касцюкевіч, Арцём Камароўскі, Аляксей Петрыкевіч.
Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлены камандай-удзельніцай