Пад такой назвай 4 сакавіка на Дзятлаўшчыне стартавала раённая дыстанцыйная трохдзёнка раённага савета ГА “БРПА”, прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня.
Адкрылі мерапрыемства ўрачыстыя лінейкі ва ўстановах адукацыі раёна, а пасля ўрокаў піянераў і вучнёўскую моладзь ГА “БРСМ” запрасілі да ўдзелу ў анлайн-трэйсеры “8 Сакавіка – самае вясновае свята!”.
5 сакавіка актывісты і валанцёры моладзевых арганізацый раёна далучацца да PR-акцыі “Вясновая радасць – людзям”. Яны з найлепшымі пажаданнямі раздадуць сваім зямлячкам віншавальныя паштоўкі і акажуць пасільную дапамогу адзінокім жанчынам “залатога” ўзросту. У гэты ж дзень разам са старшынёй раённага савета ГА “БРПА” Ірынай Мішчанка навучэнцы створаць віртуальнае слайд-шоу “Матуліны вочы”.
Заключны дзень мерапрыемства 6 сакавіка будзе багаты на шчырыя віншаванні і добры настрой. У галоўнай студыі (актавай зале Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава) сабяруцца арганізатары трохдзёнкі і навучэнцы гарадскіх школ, праз інтэрнэт да іх далучацца сельскія школьнікі. У час пасяджэння з сімвалічнай назвай “З Міжнародным жаночым днём – 8 Сакавіка!” будуць падведзены вынікі мерапрыемстваў і ўзнагародзяць самых актыўных іх удзельнікаў. Прадстаўніцаў прыгожай паловы чалавецтва чакаюць прыемныя сюрпрызы.
Ірына СТЫРНІК