Уражаннямі і галоўнымі тэзісамі форуму з землякамі прадаўжаюць дзяліцца дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу ад Дзятлаўскага раёна.
23 сакавіка з калектывам Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на дыялогавай пляцоўцы сустрэўся дэлегат раёна, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.
Аляксандр Станіслававіч расказаў ратаўнікам аб праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады. Падкрэсліў, што яе галоўная мэта – забяспечыць сацыяльную стабільнасць у грамадстве і павелічэнне дабрабыту грамадзян, дзякуючы якаснаму росту эканомікі, нарошчванню сацыяльнага капіталу, стварэнню камфортных умоваў для жыцця, працы і самарэалізацыі. Ключавымі прыярытэтамі новай пяцігодкі з’яўляюцца: шчаслівая сям’я, моцныя рэгіёны, дзяржава-партнёр. Разам з тым, ад усіх нас залежыць выкананне пастаўленых мэтаў і задач. Аляксандр Бараноўскі выказаў упэўненасць, што мы ўсяго дасягнём, калі будзем працаваць сумленна, кожны на сваім месцы.
У гэты ж дзень з працоўным калектывам райЦГЭ сустрэўся дэлегат Дзятлаўшчыны, начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння ПУ “Слонімгаз” Юрый Ганчар.
Фота прадастаўлены ўдзельнікамі сустрэч