Валанцёры пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” Дзятлаўшчыны працягваюць удзельнічаць моладзевым чэленджы “Убяром снег разам”.
Актывісты моладзевага аб’яднання раёна прыйшлі на дапамогу тым, каму цяжка самаму справіцца з наступствамі стыхіі. Валанцёры чысцяць ад снегу дарожкі на падворках ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, пажылых землякоў, якія жывуць адзінока, інвалідаў.