15 лютага ў Беларусі адзначаўся Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Вучні 2 класа Дварэцкай сярэдняй школы, сумесна з класным кіраўніком наведаліся ў школьны музей. Там іх сустрэў Сяргей Каско, які расказаў пра падзеі тых гадоў у Афганістане. Сяргей Віктаравіч пазнаёміў дзяцей з пісьмамі воінаў-афганцаў, фотаздымкамі таго часу. Асаблівую цікавасць у другакласнікаў выклікалі аповеды пра сваіх землякоў, якія ваявалі ў Афганістане. Яны зразумелі, што гэтыя людзі прыклад стойкасці і самаадданага служэння Айчыне. Таксама дзеці зрабілі вывад, што лепш жыць у мірны час, чым ваяваць.
Ларыса ГАНЧАР,
настаўніца пачатковых класаў Дварэцкай сярэдняй школы