Па ўстанаўленні межаў

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам падрыхтаваны матэрыялы па ўстанаўленні межаў в. Юравічы, аг. Вензавец Вензавецкага сельсавета, в. Хадзяўляны Дзятлаўскага сельсавета, в. Пецюкі, аг. Жукоўшчына, в. Вялікія Краглі, в. Малыя Краглі, в. Зачэпічы Жукоўшчынскага сельсавета.

У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154-З «Аб адміністрацыйна – тэрытарыяльным уладкаванні Республікі Беларусь» і артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 г. № 87-З «Аб магістральным трубаправодным транспарце», у перыяд з 17 лютага па 17 сакавіка 2021 года будзе ажыццяўляцца вывучэнне меркаванняў грамадзян па пытаннях адміністрацыйна – тэрытарыяльнага ўстройства.

Азнаёміцца з матэрыяламі і атрымаць дадатковую інфармацыю па ўказанных пытаннях можна ў аддзеле землеўпарадкавання Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. № 109, тэл. 2 17 78, 6 00 39.

Меркаванні грамадзян па пытанні ўстанаўлення межаў сельсаветаў прымаюцца ў аддзеле землеўпарадкавання Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. № 109, альбо па электроннай пошце:zeml@dyatlovo.gov.by».

Андрэй ЖЫДКО,
намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама