Так называлася адна з цэнтральных работ на выставе малюнкаў, прэзентаванай у фае раённага цэнтра культуры да Дня абаронцаў Айчыны.
Аўтар кранальнай працы, якая звяртае нас да памяці і павагі герояў Вялікай Айчыннай вайны, – выпускніца Дзятлаўскай школы мастацтваў Іуліянія Шах.
Таксама на выставе былі багата прадстаўлены малюнкі навучэнцаў 1-4 класаў школы мастацтваў – партрэты абаронцаў Айчыны, карціны патрыятычнай тэматыкі. Сярод іх – “Птушка міру” Эліны Дзям’янчык (4 клас), “Сляды памяці змаганняў” Сяргея Рашчупкіна (3 клас).
Наталля АВЯРЧУК