У рамках дабрачынных рэспубліканскіх акцый “Нашы дзеці” і “Цуды на Каляды” да выхаванцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з падарункамі і святочнай праграмай завіталі валанцёры моладзевых арганізацый.
Цукеркі і цацкі асаблівым дзецям уручылі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, галоўны бухгалтар аб’яднання Наталля Маркава, старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка, якая апранула касцюм Дзеда Мароза і правяла з класамі і дашкольнай групай цэнтра цікавыя конкурсы.
Дзятва цягнула з чароўнай рукавічкі і адгадвала загадкі, на хуткасць збірала зоркі, танцавала з гасцямі, вадзіла карагоды.
Асаблівым дзецям дасталіся не толькі цукеркі, новыя цацкі, размалёўкі, але і выдатны настрой, зарад бадзёрасці і вера ў тое, што Новы год ажыццяўляе дзіцячыя мары.
Ірына СТЫРНІК
Фота аўтара
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup