У Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна ў рамках праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”.
У час ток-шоу “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін” было адзначана, што самай галоўнай каштоўнасцю ў Беларусі з’яўляецца чалавек. За гады незалежнасці нашай краіны пройдзены вялікі шлях развіцця, вынікі гэтага працэсу можа адчуць кожны беларус. Удзельнікі ток-шоу прэзентавалі дасягненні ў розных сферах грамадскага жыцця кожнай вобласці і рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Гэта спрыяла фарміраванню нацыянальнай ідэнтычнасці падлеткаў, іх росту самасвядомасці і самаацэнкі.
Загадчыца школьнай бібліятэкі падрыхтавала для навучэнцаў выставу кніг на тэму “Наш гонар – дасягненні Айчыны”.
Падчас ток-шоу “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін” навучэнцы агучылі тыя добрыя справы, якія рабіліся на працягу Года малой радзімы. Стартаваў “Марафон добрых спраў – наш уклад у развіццё малой Радзімы”. Кожны прысутны расказаў аб уласных справах, дасягненнях сваёй сям’і, класа. Усё, што робіцца ў жыцці, робіцца дзеля таго, каб прыгажэйшай станавілася наша краіна, каб мы і нашы нашчадкі, бабулі і дзядулі ганарыліся ёю, каб традыцыйнымі заставаліся беларускія каштоўнасці. “Адкрыты мікрафон” даў магчымасць выказаць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, раскрыць ролю малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека, узгадаць знакамітых землякоў і іх уклад у развіццё квітнеючай Беларусі і падзяліцца пачуццём гонару за дасягненні нашай краіны.
Падводзячы вынікі ток-шоу, было зазначана, што ў кожнага свая дарога ў жыцці, свой шлях, але няхай у сэрцы кожнага беларуса жыве любоў да роднай зямлі, малой радзімы, людзей, якія жывуць з намі побач.
Таццяна ЖЫНКО,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup