Сардэчна віншуем усіх вернікаў-каталікоў, жыхароў Дзятлаўшчыны са святам – Нараджэннем Хрыстовым!

Важнае Улада

Гэтае свята на працягу многіх стагоддзяў займае асаблівае месца ў жыцці чалавецтва, таму што яно з’яўляецца крыніцай добрых традыцый, нясе радасць у кожную сям’ю, у кожны дом.

У гэты светлы дзень мы забываем пра ўсе непаразуменні, дорым адзін аднаму падарункі, гаворым цёплыя словы, напоўненыя любоўю і дабром.

Нараджэнне Хрыста – вялікая падзея, якая ўяўляе сабой жыццесцвярджальны пачатак, увасабляе заклік да высокіх ідэалаў любові і міласэрнасці.

Адзначаючы Нараджэнне Хрыстова, нам варта задумацца над яго велічнымі духоўнымі матывамі і сутнасцю, якія, грунтуючыся на веры і надзеі, павінны напаўняць нашы сэрцы любоўю да Айчыны, нашых родных і блізкіх.

Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў у справах, шчасця і дабрабыту. Няхай у сем’ях пануюць гармонія і паразуменне, а дамы напаўняюцца радасцю і цеплынёй хатняга ачага.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *