Наш выбар – жыццё без правапарушэнняў

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Напрыканцы лістапада ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе прайшоў Тыдзень прафілактыкі правапарушэнняў.

У фае школы быў аформлены стэнд “Бяспека ва ўсім”.

Зацікавіла навучэнцаў і выстава літаратуры “Закон і падлетак”. На працягу Тыдня класныя кіраўнікі правялі класныя гадзіны “Дзяцінства без правапарушэнняў”, “Маленькія челавечкі – вялікія правы”, “Адміністрацыйная і крымінальная адказнасць непаўналетніх”.

У час перапынкаў для навучэнцаў 5-11 класаў былі арганізаваны прагляды відэаролікаў “Па старонках дзіцячага прававога сайта”.

Каб сфарміраваць адказнае стаўленне да ўласнай бяспекі і бяспекі навакольных, органы вучнёўскага самакіравання арганізавалі і правялі рэйд “Флікер – мой сябар”.

Асноўным напрамкам у выхаваўчай рабоце з вучнямi з’яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця.

Актыўны ўдзел прынялі навучэнцы 5-11 класаў у складанні калажоў “Гэта страшнае слова СНІД”.

Прававы лікбез “Правоў без абавязкаў не бывае” быў накіраваны на фарміраванне навыкаў законапаслухмяных паводзінаў.

Завяршыўся Тыдзень у шосты школьны дзень інфармацыйна- прававым практыкумам “Гадзіна суда”, дзе навучэнцы 8 класа прадставілі судовае пасяджэнне “Суд над наркаманіяй”. Навучэнцы прыйшлі да высновы, што жыццё бывае складаным і супярэчлівым, у ім ёсць цёмныя бакі, праблемы і канфлікты. Кожны павінен ісці толькі па светлай дарозе права і закона.

Ірына ЛАМАКА,
педагог сацыяльны Казлоўшчынскай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup