Каранцін і ізаляцыя: у чым розніца

Грамадства Свежыя навіны

Многія задаюцца пытаннем, што такое ізаляцыя і каранцін, чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго, каго і ў чым абмяжоўваюць.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя,  як ізаляцыя, так і каранцін з’яўляюцца мерамі, накіраванымі на папярэджанне распаўсюджвання COVID-19.

Каранцін прымяняецца ў адносінах да ўсіх кантактных асобаў з пацыентамі, заражанымі вірусам SARS CoV2, які выклікае COVID-19, незалежна ад наяўнасці сімптомаў у такіх пацыентаў. Каранцін прадугледжвае аддзяленне людзей, якія кантактавалі з крыніцай інфекцыі і маглі заразіцца, ад навакольных. Ён можа быць арганізаваны ў спецыяльнай установе або дома. У выпадку COVID-19 каранцін прадаўжаецца 10 дзён.

На ізаляцыі могуць знаходзіцца тыя, у каго ёсць сімптомы COVID-19 або атрыманы станоўчы вынік тэсціравання на вірус. Ізаляцыя прадугледжвае знаходжанне асобна ад навакольных, лепш за ўсё ў медыцынскай установе, дзе магчыма аказанне спецыялізаванай дапамогі. Калі ізаляцыя ў медыцынскай установе немагчымая і хворы не ўваходзіць у групу высокай рызыкі развіцця цяжкай формы хваробы, то ізаляцыя можа быць арганізавана на даму. Мінімальны яе тэрмін – 14 дзён.

Алена ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: