Дзятлаўшчына рыхтуецца да Новага года (фотафакт)

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Не за гарамі навагоднія святы, і вуліцы горада становяцца ўсё больш атмасфернымі.

Услед за галоўнай ёлкай на плошчы, а таксама аркай і іншымі ўпрыгожваннямі на вуліцы Савецкай, каля ўвахода ў жылкамунгас традыцыйна з’явіўся сімвал новага года ‒ бык. Цяпер ён суседнічае з пацуком ‒ сімвалам гэтага года.

Акрамя таго, на дзіцячай пляцоўцы па вуліцы Навагрудскай з’явілася ёлка ‒ яшчэ адзін атрыбут навагодніх святаў.

Такім чынам, нягледзячы на складаную эпідэміялагічную ситуацыю і іншыя цяжкасці, якія нам прынёс 2020 год, дзятлаўчане змогуць сустрэць свята ў прыгожым і поўнасцю падрыхтаваным да Новага года горадзе.

Марыя ПАПОВА
Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup