17 снежня ў зале аддзялення паштовай сувязі «Дзятлава-1» праходзіў Дзень падпісчыка на раённую газету «Перамога».
Акцыю работнікі вузла паштовай сувязі праводзілі разам з работнікамі рэдакцыі газеты «Перамога». Наведвальнікі паштовага аддзялення мелі магчымасць выпісаць раёнку, паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі і атрымаць прызы.
Варта адзначыць, што людзей, жадаючых выпісаць «Перамогу» на квартал, было вельмі шмат.
Хто яшчэ не аформіў падпіску на раёнку, можа гэта зрабіць у паштовых аддзяленнях раёна і паштальёнаў.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота аўтара
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup