Бяспечная гірлянда для ёлкі

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

З надыходам навагодніх святаў амаль у кожным доме ставяць і ўпрыгожваюць ёлкі.

Варта нагадаць элементарныя правілы бяспекі пры выкарыстанні электрычных устройстваў для навагодніх дрэўцаў.

Ёлку заўсёды неабходна ўстанаўліваць на ўстойлівай падстаўцы і ўпрыгожваць яе толькі заводскай электрагірляндай, якая павінна мець неразборную вілку; не дазваляйце дзецям падключаць гірлянды да электрычнай сеткі; не спрабуйце самастойна разбіраць і рамантаваць уключаныя гірлянды; не згінайце і не нацягвайце іх. Беражыце пакаёвыя гірлянды ад кантакту з вадой.

Гірлянды для вуліцы павінны мець больш надзейную ізаляцыю, якая абараняе ад вільгаці і пылу. Ёлкі, якія ўстанаўліваюцца па-за памяшканнямі, нельга ўпрыгожваць гірляндамі, прызначанымі для хатняга выкарыстання.

На дрэвах можна размяшчаць толькі тыя гірлянды, якія рэкамендаваны вытворцам для выкарыстання падобным чынам. Не размяшчайце гірлянды і шнуры там, дзе яны могуць трапіць пад ногі і на зямлю, перашкаджаць руху аўтатранспарту. Забараняецца размотваць і манціраваць светлавыя шнуры і любыя іншыя тыпы гірлянд на моцным марозе.

Лідзіруючае месца па практычнасці і эстэтычнасці займаюць святлодыёдныя (LED) гірлянды. Іх перавагамі з’яўляецца павышаная вільгацеахова, малое энергаспажыванне, высокая яркасць, разнастайнасць колераў, дынаміка святла. Выкарыстоўваюцца як на вуліцы, так і ў інтэр’еры, зручныя ў мантажы. Акрамя таго, тросы падвешвання кабеляў і гірлянд павінны быць занулены і заземлены.

Пры арганізацыі і правядзенні кірмашоў падключэнне разетак для ўключэння гандлёвага абсталявання і рэкламнага асвятлення неабходна выконваць з прымяненнем устройстваў ахоўнага адключэння.

Валянцін КАСЦЮКЕВІЧ,
інспектар Дзятлаўскай энергагазінспекцыі
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup