Акцыя “Нашы дзеці”. У гасцях у навагодняй казкі

Галоўнае Грамадства

28 снежня ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці акцыя “Нашы дзеці” сабрала на раённы навагодні ранішнік 20 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Чараўніца Зіма заклікала хлопчыкаў і дзяўчынак ажыццявіць падарожжа ў навагоднюю казку. Паколькі казак без добрых сюрпрызаў не бывае, у госці да дзятвы завіталі начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Белаус, галоўны спецыяліст аддзела, яна ж дырэктар Дзятлаўскага раённага аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Ала Жэгалік, метадыст аддзела адукацыі райвыканкама Таццяна Сіўко.

Ад Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і аддзела адукацыі Наталля Белаус пажадала маленькім удзельнікам свята, каб усё задуманае ў іх спраўдзілася ў новым годзе.

Да віншаванняў далучылася Алена Чайкоўская і ад раённай арганізацыі Беларускага дзіцячага фонду падарыла сацыяльна-педагагічнаму цэнтру горада Дзятлава гадзіннік і вешалку.

Дзед Мароз і Снягурачка заклікалі дзятву танцаваць з роставымі лялькамі, паслухалі навагоднія вершыкі маленькіх удзельнікаў свята, уручылі ім падарункі і цукеркі ад раённага выканаўчага камітэта і аддзела адукацыі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: