Аб занятасці насельніцтва і налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2020 года
У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2020 года было занята 10,9 тысяч чалавек.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у студзені-верасні 2020 года склала 886,3 рубля, у тым ліку ў верасні 2020 года – 944,2 рубля.
У прамысловасці сярэдняя заработная плата ў верасні 2020 года склала 140,8 рубля, у будаўніцтве – 1 029,7 рубля, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы — 872,5 рубля, на транспарце — 861,4 рубля, у адукацыі – 833,2 рубля. Заработная плата работнікаў аховы здароўя і сацыяльных паслуг у верасні 2020 года склалася ў памеры 864,1 рубля, у тым ліку ў галіне аховы здароўя – 904,1 рубля.
Святлана ШЧЫРАЯ,
начальнік галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup