Узнагароды, прэміі і віншаванні

Галоўнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Як прайшло свята ў сельгасарганізацыях Дзятлаўшчыны?

Святочныя мерапрыемствы напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ладзіліся ў гаспадарках нашага раёна.

Першым гасцей сустракаў сельскагаспадарчы філіял “АграМілк” РУП “Беларусьнафта-Гроднааблнафтапрадукт”. У Раклевічы павіншаваць работнікаў гаспадаркі і ўручыць ім заслужаныя ўзнагароды прыехалі старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі і дырэктар РУП “Беларусьнафта-Гроднааблнафтапрадукт” Вадзім Худык.

– Сёлета калектыў нашага прадпрыемства за кошт далучэння вашай гаспадаркі папоўніўся на 320 чалавек. Радуе, што ў пераходны перыяд змаглі дасягнуць пэўных вынікаў, з якімі завяршылі сельскагаспадарчы сезон, – зазначыў у час свайго выступлення перад удзельнікамі ўрачыстасці Вадзім Худык. Таксама ён зачытаў віншавальны адрас ад генеральнага дырэктара РУП “Беларуснафта” Аляксандра Ляхава.

Кіраўнік Дзятлаўскага раёна Андрэй Садоўскі, віншуючы аграрыяў, спыніўся на выніках работы гаспадаркі:

– За кароткі перыяд вы паспелі дасягнуць вынікаў, якія характарызуюць рост вашай гаспадаркі. За 10 месяцаў выручка склала амаль 11 мільёнаў рублёў, 12 % “АграМілк” займае ў структуры раённай вытворчасці валавой прадукцыі, тэмп яе росту ў вашым прадпрыемстве вельмі вялікі – 122 %. Па выніках работы за дзевяць месяцаў на прадпрыемстве атрыманы прыбытак 313 тысяч рублёў пры рэнтабельнасці 4,4 %. Работнікі вашай гаспадаркі сталі пераможцамі і прызёрамі раённых сельскагаспадарчых спаборніцтваў.

Андрэй Садоўскі ўручыў аграмілкаўцам заслужаныя ўзнагароды.

Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама адзначаны трактарыст-машыніст Іван Цівунчык. Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны начальнік сельскагаспадарчага філіяла “АграМілк” Васіль Каральчук.

Падзячныя пісьмы старшыні раённага выканаўчага камітэта атрымалі аператар па гадоўлі буйной рагатай жывёлы Алена Обухава, брыгадзір у жывёлагадоўлі Тарэза Чырко.

Не абышлі ўвагай і мясцовых прызёраў раённых спаборніцтваў. За трэцяе месца сярод гаспадарак раёна ў арганізацыі вясенне палявых работ грашовай прэміяй узнагароджаны сельскагаспадарчы філіял “АграМілк”.

Адразу па дзвюх пазіцыях вызначыўся Сяргей Пашукевіч, які атрымаў грашовыя прэміі за першае месца на ўнясенні арганічных угнаенняў трактарам “Беларус” з агрэгатам ПСС-15 і другое ва ўборцы кармоў кармаўборачнымі камбайнамі Ягуар-850.

Прэміяй за першае месца на падрыхтоўцы глебы, пачынаючы з ранняй культывацыі на трактарах з агрэгатам з шырынёй захопу звыш шасці метраў, адзначаны Сяргей Сасінскі.

За перамогу на севе зерневых і зернебабовых культур на трактары маркі Беларус-3022 з пасяўным агрэгатам з шырынёй захопу шэсць метраў прэмію атрымаў Дзмітрый Жыбко.

Пераможцам на сяўбе цукровых буракоў на трактарах маркі Беларус-952, Беларус-82 з сеялкамі СМН-12, СТВ-12 стаў Пётр Маложын, ён жа выйшаў у лідары сярод механізатараў на касьбе траваў на касілках з шырынёй захопу дзевяць і больш метраў. Яму ўручаны дзве прэміі.

За другое месца сярод вадзіцеляў на адвозцы зерня ад камбайнаў на аўтамабілях МАЗ без прычэпа прэміяй адзначаны Іван Марцукевіч, які на МАЗ-555142 перавёз 2100 умоўных тон зерня.

Прэмію за трэцяе месца сярод вадзіцеляў на адвозцы зерня ад камбайнаў на аўтамабілях МАЗ з прычэпам атрымаў Арцём Бандарэнка, які на МАЗ-551605 перавёз 589 умоўных тон зерня.

За другое месца на прасаванні саломы на трактарах з камбінаванымі прэс-падборшчыкамі РППО-445.02 прэміяй адзначаны Валерый Гурнач.

Сярод жывёлаводаў па вырошчванні (або адкорме) буйной рагатай жывёлы пераможцай стала жывёлавод малочнатаварнай фермы “Засецце” Кацярына Латушка. Яна таксама атрымала заслужаную грашовую ўзнагароду.

Па ўважлівых прычынах адсутнічаў Дзмітрый Сітніч, звяно якога перамагло сярод занятых на дапрацоўцы, сушцы збожжа на сушылках СЗК-10, КЗС-10. На сушылцы СЗК-10 прасушана 1762 умоўныя тоны збожжа. Адсутнічала і Алена Кароль, якая будзе адзначана прэміяй за трэцяе месца сярод аператараў па штучным асемяненні жывёлы.

Узнагароды ад РУП “Беларусьнафта-Гроднааблнафтапрадукт” уручыў Вадзім Худык. Іх атрымалі жывёлавод малочнатаварнай фермы “Апаліна-Басіна” Анастасія Кліз, жывёлавод комплекса “Хадзяўляны” Аксана Мартулёва, аператар машыннага даення малочнатаварнай фермы “Апаліна-Басіна” Ірына Цярэшка, трактарыст-машыніст Сяргей Пашукевіч.

КСУП “Жукоўшчына”

У КСУП “Жукоўшчына” для ўручэння ўзнагародаў завітаў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Жыдко.

Вадзіцель аўтамабіля Мікалай Бакшук узнагароджаны падзякай старшыні Гродзенскага аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад і развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці.

Дыпломам за трэцяе месца ў раённых спаборніцтвах сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур, таксама дыпломам за трэцяе месца ў раённых спаборніцтвах сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на перыяд асенніх работ у 2020 годзе адзначана КСУП “Жукоўшчына” і яго дырэктар Аляксандр Кугейка.

Механізатар КСУП “Жукоўшчына” Міхаіл Ануфрык атрымаў дыплом за другое месца ў раённых спаборніцтвах сярод механізатараў, занятых на прасаванні льну і адзначаны дыпломам пераможцы па выніках раённых спаборніцтваў сярод механізатараў, занятых на ўнясенні мінеральных угнаенняў пад яравы сеў і падкормцы азімых культур.

 

Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджаны механізатар КСУП “Жукоўшчына” Аляксандр Рогач.

Дыпломам адзначаны Аляксандр Кульбей як пераможца па выніках раённых спаборніцтваў сярод механізатараў, занятых на пагрузцы арганічных угнаенняў.

Падзячныя пісьмы ад  Дзятлаўскага райвыканкама атрымалі вадзіцель КСУП “Жукоўшчына” Іван Дзядовіч, жывёлавод Аляксандр Белуш, трактарыст-машыніст Юрый Акраец.

Дыпломам узнагародзілі механізатара сельгаспрадпрыемства Уладзіміра Васюкевіча як пераможцу па выніках раённых спаборніцтваў сярод механізатараў, якія працавалі на касьбе траваў.

Ганаровай граматай адзначана ветэрынарны фельчар КСУП “Жукоўшчына” Наталля Ігнацік.

КСУП «Хвінявічы»

Напярэдадні свята ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта была ўзнагароджана галоўны бухгалтар КСУП “Хвінявічы” Галіна Лябецкая. Падзячныя лісты Дзятлаўскага райвыканкама атрымалі жывёлавод Аляксандр Губко, аператар машыннага даення Марыя Кунцэвіч, вадзіцель аўтамабіля Аляксандр Рамашэўскі, трактарыст-машыніст Уладзімір Скрундзь. У ходзе мерапрыемства таксама былі ўзнагароджаны пераможцы раённых спаборніцтваў у розных намінацыях: дырэктар КСУП “Хвінявічы” Мікалай Бубноўскі, галоўны ветэрынарны доктар  Іван Апанасік, галоўны заатэхнік Марыя Слушко, брыгадзір вытворчага ўчастка ў жывёлагадоўлі Таццяна Лаўнікава, брыгадзір вытворчага ўчастка ў жывёлагадоўлі Мікалай Слушко, памочнік брыгадзіра вытворчага ўчастка ў жывёлагадоўлі Наталля Філідовіч, трактарыст-машыніст Барыс Парфіновіч, машыніст касілкі Анатоль Шыпіла, экіпажы камбайнаў у складзе Анатоля Марука, Мікалая Жынко, Анатоля Лаўніка, Аляксандра Марука; аператар штучнага асемянення жывёл Уладзімір Бакшук, аператары машыннага даення кароў Наталля Клюкач, Наталля Хоміч, Таццяна Гарошка, Алена Белякова, Марыя Кунцэвіч; жывёлавод Галіна Горбач.

ААТ  «Граніт-Агра»

Заслужаныя ўзнагароды і прэміі работнікам ААТ “Граніт-Агра” напярэдадні прафесійнага свята ўручыў і пажадаў далейшых поспехаў у рабоце кіраўнік спраў Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Андруцэвіч.

Некаторыя работнікі гаспадаркі па ўважлівых прычынах адсутнічалі на ўрачыстасці, але граматы, падзякі і дыпломы абавязкова будуць ім перададзены.

Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь адзначана аператар па штучным асемяненні ААТ “Граніт-Агра” Ала Бандарэнка.

Ганаровая грамата Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ўручана вадзіцелю аўтобуса Уладзіміру Баброўскаму.

Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны трактарыст-машыніст Андрэй Пейдзік.

Падзячнымі пісьмамі старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта адзначаны аператар па штучным асемяненні Віталь Бакей, аператар машыннага даення Таццяна Браніцкая, аператар малакасховішча Надзея Несцерава, памочнік брыгадзіра ў жывёлагадоўлі Святлана Шастала.

Таксама дыпломы атрымалі гранітаўцы, якія сталі пераможцамі і прызёрамі раённых сельскагаспадарчых спаборніцтваў на розных відах сельгасработ.

Калектыў ААТ “Граніт-Агра” заняў першае месца ў раёне па арганізацыі вясенне-палявых работ, першае месца па арганізацыі ўборкі ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, першае месца па арганізацыі асенне-палявых работ. У сувязі з гэтымі перамогамі былі адзначаны дырэктар гаспадаркі Станіслаў Мазур, выконваючая абавязкі галоўнага агранома Алена Майсейчык, галоўны аграном Юрый Бортнік, галоўны інжынер Андрэй Падліпскі.

Не менш спорнай работы і надалей калектыву ААТ “Граніт-Агра” напрыканцы мерапрыемства пажадаў кіраўнік гаспадаркі Станіслаў Мазур.

КСУП «Дварэц-Агра»

У ходзе ўрачыстага мерапрыемства ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама быў узнагароджаны электрагазазваршчык КСУП “Дварэц-Агра” Міхаіл Гайдук. Падзячныя лісты Дзятлаўскага райвыканкама атрымалі аператар машыннага даення Лідзія Кавалёва, загадчыца цэнтральнага складу Алена Кець, трактарыст-машыніст Віталь Лепка. Былі ўзнагароджаны і пераможцы абласных спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў па нарыхтоўцы кармоў сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў: Мечыслаў Гайдук, Мікалай Жукоўскі, Аляксандр Кастусік, Сяргей Ляўкевіч, Дзмітрый Кіслы, Васіль Жых, Павел Глоцька, Вячаслаў Кастусік.

КСУП «Белагурна»

Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама была ўзнагароджана бухгалтар КСУП “Белагурна” Алла Самахвал, ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў ‒ брыгадзір вытворчай брыгады Ніна Чурай. Акрамя таго, падзячныя лісты Дзятлаўскага райвыканкама атрымалі жывёлавод Дзмітрый Калюта, вадзіцель Анатоль Нагорны і палявод Уладзімір Пугач.

КСУП «Слава працы»

КСУП «Вензавец»

Ірына СТЫРНІК
Вольга ЮШКЕВІЧ
Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup