Напярэдадні свята цікава было даведацца, як працавалі прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу Дзятлаўскага раёна.
На гэта пытанне карэспандэнтцы адказала галоўны бухгалтар упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Марыя Ціхан:
– У 2020 годзе сельская гаспадарка раёна дасягнула пэўных вынікаў у вытворчасці прадуктаў раслінаводства і жывёлагадоўлі. Сельгасарганізацыі атрымалі валавы збор зерневых і зернебабовых культур – 57 тысяч тон, рост склаў 23,3 % да мінулагоднага ўзроўню, ураджайнасць павялічылася на 6,3 ц/га. Раённым лідарам па намалоце стала ААТ “Граніт-Агра”, дзе ўраджайнасць склала 54,3 ц/га, таксама да 44,6 ц/га тут вырас намалот азімага рапсу. Уцэлым па раёне валавы збор рапсу застаўся на ўзроўні 2019 года і склаў 5 тысяч 400 тон. Бульбы на Дзятлаўшчыне сабралі 4,5 тысячы тон, цукровых буракоў – 35,6 тысячы тон (ураджайнасць – 346 ц/га).
Сельгаспрадпрыемствам раёна ўдалося перасягнуць узровень мінулага года і па нарыхтоўцы кармоў. У разліку на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы нарыхтавана 23,3 цэнтнера травяных кармоў (+2,9 ц).
Па выніках работы за 10 месяцаў 2020 года прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы ў раёне склала 3418 тон або 112,9 % да 2019 года. Прадукцыя вырошчвання свіней – 2 тысячы 616 тон або 118,2 % да мінулагодняга ўзроўню.
Малака ў гаспадарках раёна надоена 44114 тон – 110,2 % да 2019 года. Лідар па надоях – ААТ “Граніт-Агра”, дзе ўдой на адну карову за 10 месяцаў склаў 6 тысяч 458 кг (+712 кг). КСУП “Хвінявічы” другі па выніках: тут надаілі 5 тысяч 22 кг на карову (+522 кг).
ААТ “Граніт-Агра” лідзіруе па выніках дзесяці месяцаў і па сярэднясутачных прывагах буйной рагатай жывёлы – 741 г (пры сярэднераённых – 529 г). На другой пазіцыі КСУП “Хвінявічы”, дзе сярэдняя прывага за суткі 621 г.
На свінакомплексе “Варакомшчына” ААТ “Граніт-Агра” гадуецца звыш 23 тысяч свіней, іх сярэднясутачная прывага складае 518 г.
Гаспадаркі раёна ў 2020 годзе ўжо рэалізавалі прадукцыю на суму звыш 55 мільёнаў рублёў, рост выручкі складае 124 %. Найбольшы прыбытак Дзятлаўскі раён мае ад рэалізацыі малака: у структуры таварнай прадукцыі яно займае 43,6 %. Гэта высокарэнтабельная вытворчасць: рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі – 37 %. Яшчэ вышэйшая яна ў КСУП “Войневічы” – 54 %, ААТ “Граніт-Агра” – 41 %, КСУП “Жукоўшчына” – 39 %.
Па выніках за дзевяць месяцаў сярэднямесячная заработная плата ў сельгаспрадпрыемствах Дзятлаўшчыны склала 748 рублёў (рост 122 %). Больш зараблялі ў ААТ “Граніт-Агра” – у сярэднім па 928 рублёў, КСУП “Хвінявічы” – 872 рублі, КСУП “Войневічы” – 787 рублёў, КСУП “Жукоўшчына” – 733 рублі.
Прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу раёна працавалі прыбыткова: атрымана 3,1 мільёна рублёў прыбытку. Калі параўнаць гэту лічбу з 2019 годам, можна адзначыць, што прыбытак павялічыўся ў 2,4 раза.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup