На Дзятлаўшчыне для аказання дапамогі пенсіянерам і ўсім, чыё жыццё сур’ёзна ўскладніла каранавірусная інфекцыя, арганізавана работа сацыяльных работнікаў і валанцёрскіх атрадаў.
З просьбай аб дапамозе па дастаўцы прадуктаў харчавання, лекаў, тавараў першай неабходнасці пажылыя людзі могуць звяртацца не толькі ў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, але і ў раённы камітэт ГА “БРСМ”, які выступае каардыатарам дзейнасці моладзевых валанцёрскіх атрадаў. Тут з панядзелка па пятніцу з 8 да 17 гадзін працуе тэлефон гарачай лініі 2-52-63. Добраахвотнікі за грошы заказчыка сходзяць у магазін па прадукты, у аптэку па лекі, аплацяць паслугі.
Працуюць маладыя валанцёры з захаваннем дыстанцыі і правілаў гігіены ў перыяд каранавіруснай інфекцыі.
Таксама, патэлефанаваўшы на гарачую лінію ГА “БРСМ”, пажылыя людзі могуць атрымаць кансультацыі, куды звяртацца ў выпадку пагаршэння здароўя або ўзнікнення бытавых праблемы, ім падкажуць, як засцерагчыся ад вірусу, як правільна паводзіць сябе ў час пандэміі.
Моладзь нагадвае старэйшаму пакаленню, што цяпер важна берагчы сябе і скараціць колькасць кантактаў, разам з тым, можна часцей размаўляць з блізкімі і сябрамі па тэлефоне.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup