На мінулым тыдні абавязковы масачны рэжым уведзены ва ўсіх абласцях і раёнах Беларусі.
Цяпер усе жыхары краіны павінны з’яўляцца ў закрытых грамадскіх месцах у масках, інакш ім могуць адмовіць у абслугоўванні.
Пры выкарыстанні медыцынскіх масак (аднаразовых) неабходна выконваць наступныя правілы:
* апрацаваць рукі спіртазмяшчальным сродкам або вымыць з мылам;
* утрымліваючы маску за завязкі або гумкі, ушчыльную паднесці да твару белым бокам унутр і зафіксаваць завязкамі (гумкамі) у становішчы, калі цалкам прыкрытая ніжняя частка твару. Вельмі важна, каб маска закрывала і рот, і нос адначасова. Няма сэнсу насіць маску, якая не абараняе нос;
* у канцы надаць патрэбную форму гнуткай палосцы (насавому заціску), забяспечваючы шчыльнае прыляганне маскі да твару;
* зняць выраб, утрымліваючы за завязкі (гумку) ззаду, не дакранаючыся да пярэдняй часткі маскі;
* выкінуць знятую маску ў кантэйнер для адходаў, які закрываецца;
* вымыць рукі з мылам або апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам;
* пры неабходнасці надзець новую маску.
Выкарыстоўваць маску варта не больш за дзве гадзіны. Неабходна неадкладна замяніць маску ў выпадку яе намакання, нават калі прайшло менш за дзве гадзіны з моманту выкарыстання. Нельга дакранацца рукамі да замацаванай маскі. Старанна вымыць рукі з мылам або апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам пасля дакранання да маскі, якая выкарыстоўваецца або ўжо выкарыстана. Аднаразовыя маскі нельга выкарыстоўваць паўторна. Шматразовую маску неабходна мыць асобна, а пасля прайсціся гарачым прасам з двух бакоў.
Падрыхтавала да друку Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup