Эстафета пакаленняў “Камсамолу Беларусі -100”

Грамадства

Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі адзначыў свой 100-гадовы юбілей.

У педагогаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы слова “камсамол” выклікае самыя цёплыя ўспаміны пра юнацтва.

Пакаленне 50+ у гэты дзень з цёплай усмешкай успаміналі тыя гады, калі іх прымалі ў камсамол. “Маладосць, моцнае сяброўства, рамантыка, ініцыятыўнасць, адказнасць, творчасць — вось што звязвала нас усіх абрывіятура “УЛКСМ”. Гэта немагчыма забыць”,- успаміналі ветэраны камсамольскага руху С.І. Мазоль, Г.Г. Баляба, Т.А. Буяк, Л.К. Палуносік, Р.К. Добыш.

Бібліятэкар школы Л.У. Гільвін адзначыла, што камсамол — гэта стан душы. Жыццё таго часу дало вельмі добрыя ўрокі вынослівасці.

Маладому пакаленню былыя камсамольцы пажадалі быць больш ініцыятыўнымі, паспяховымі ва ўсіх школьных справах.

Г.І. ХІЛІМОНЧЫК,
намеснік дырэктара Казлоўшчынскай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup