1 кастрычніка, у Міжнародны Дзень пажылых людзей, напярэдадні свята Дня настаўніка, у Жукоўшчыну завітаў народны тэатр-студыя гульні «Суседзі» са святочнай віншавальнай праграмай «Хай будзе цёплай восень жыцця».
Гледачы, сярод якіх былі ветэраны педагагічнай працы Г.І. Буткевіч і М.І. Дзядовіч, вучні 1 — 9 класаў Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы, настаўнікі, а таксама жыхары аграгарадка, змаглі паглядзець цікавую і змястоўную праграму.
Вучні паўдзельнічалі ў майстар-класе па вывучэнні народных танцаў, спяванні жартоўных песень. Кожны прысутны змог акунуцца ў святочную атмасферу народнай музыкі, адчуць і спазнаць багаты і таямнічы свет народнай песні. Напрыканцы мерапрыемства прысутных ветэранаў педагагічнай працы калегі і вучні павіншавалі з надыходзячым святам Днём настаўніка, пажадалі ім добрага здароўя, выдатнага настрою.
Л.І. Шаркут,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup