У святле апошніх падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне ў сродках масавай інфармацыі, асабліва ў сетцы Інтэрнэт, Тэлеграм-каналах, якія атрымалі папулярнасць, друкуюцца “фэйкавыя”, гэта значыць, падробленыя, ілжывыя навіны, у складзе якіх часткова або поўнасцю адсутнічае праўдзівая інфармацыя.
У канцы жніўня гэтага года на інтэрнэт-рэсурсе “Беларускае радыё “Рацыя” (офіс якога знаходзіцца ў горадзе Беластоку Рэспублікі Польшча) былі надрукаваны неадпаведныя рэчаіснасці звесткі аб ўдзеле галоўнага бухгалтара газеты “Перамога” ў несанкцыянаваным пікеце салідарнасці супраць фальсіфікацыі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Тым самым былі распаўсюджаны заведама ілжывыя, ганебныя звесткі ў публічным выступленні. У сувязі з гэтым Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта 28 верасня 2020 года ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Паклёп”. Асоба, якая ўчыніла гэта злачынства, пакуль не ўстаноўлена.
Паўтару словы Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа: “Усе вінаватыя будуць пакараны рана ці позна. Ні адзін блогер, ні адна асоба, якая ўчыніла злачынства не толькі на несанкцыянаваных мерапрыемствах, але і ў інтэрнэце, не пазбегне адказнасці”.
Алег ВЯЛІЧКА,
пракурор Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup