Выбіраем антысептык правільна

Важнае Да ведама грамадзян

Ва ўмовах актыўнага распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі нагадвае, што чыстыя рукі – залог здароўя.

Калі ў вас няма магчымасці памыць рукі, варта выкарыстоўваць скурныя антысептыкі.

Скурны антысептык – сучасны сродак дэзінфекцыі, прызначаны для апрацоўкі рук. Прастата выкарыстання і разнастайныя формы выпуску зрабілі іх вельмі папулярнымі і запатрабаванымі, асабліва ў перыяд пандэміі каранавіруснай інфекцыі. Выбіраючы, які менавіта сродак набыць, варта звярнуць увагу на спектр дзеяння антысептыка, утрыманне спірту, а таксама ўважліва вывучыць інструкцыю для таго, каб разумець, колькі часу яго трэба ўціраць у скуру і ў якой колькасці выкарыстоўваць.

Заўсёды трэба звяртаць увагу, на ўзбуджальнікаў якой этыялогіі сродак уздзейнічае. Калі вы выбралі сродак толькі з антыбактэрыяльным дзеяннем, то ў перыяд распаўсюджвання ВРВІ, грыпу і іншых рэспіраторных захворванняў ён вам можа не дапамагчы, бо эфектыўнасць гэтага сродку ў дачыненні да вірусаў не вывучалася. У такім выпадку варта абраць скурны антысептык з шырокім спектрам дзеяння, які зможа знішчыць і бактэрыі, і вірусы. Каб зразумець, на якіх узбуджальнікаў уздзейнічае сродак, неабходна прачытаць інструкцыю.

У склад эфектыўнага антысептыка для рук павінна ўваходзіць не менш за 60-80 % ізапрапілавага або этылавага спірту.

Важна разумець, што пацерці антысептык паміж далонямі на працягу 5 секунд недастаткова. У інструкцыі па ўжыванні варта звярнуць увагу на час экспазіцыі і колькасць сродку, неабходную для аднаразовай апрацоўкі рук. Апрацоўка рук антысептыкам уключае ў сябе старанную апрацоўку скуры паміж пальцамі, кончыкаў пальцаў, уціранне сродку да поўнага высыхання, але не менш за 30 секунд. У інструкцыях да

некаторых скурных антысептыкаў ёсць рэкамендацыі праводзіць гэтую працэдуру тройчы і не менш за 2 хвіліны, каб знішчыць усе вірусы.

Будзьце здаровыя!

Алена ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ
Мікалай ДЗЯДОВІЧ,
доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: