У Дварэцкай сярэдняй школе прайшоў тыдзень фізічнай культуры і здароўя.
Настаўнікі фізкультуры склалі план мерапрыемстваў, з якім у панядзелак пазнаёмілі вучняў. У рамках гэтага тыдня перад заняткамі дзеці рабілі ранішнюю зарадку, на вялікіх перапынках былі арганізаваны рухомыя і спартыўныя гульні.
У аўторак праводзіўся конкурс малюнкаў “Мой любімы від спорту” сярод вучняў пачатковых класаў і арганізавана выстава. Самым папулярным у хлопцаў быў футбол, дзяўчаты аддалі перавагу лёгкай атлетыцы. У сераду для вучняў 1-4 класаў праводзілася спартландыя “Вясёлыя старты”, а ў чацвер прайшоў турнір па шашках.
Таксама чацвер стаў днём рэкордаў: у кожным класе былі пастаўлены свае рэкорды па скачках на скакалцы, набіванні мяча ад падлогі, прысяданнях. У пятніцу вучні 3-4 класаў спрабавалі свае сілы ў віктарыне “Што я ведаю пра спорт”, а ў канцы дня адбылося падвядзенне вынікаў тыдня. Самыя актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі.
Ларыса ГАНЧАР,
настаўніца пачатковых класаў Дварэцкай сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup