17 кастрычніка сельскагаспадарчую і харчовую прадукцыю можна было набыць у гарадскім пасёлку Наваельня на мясцовым рынку, дзе праходзіў чарговы восеньскі кірмаш.
Як і тыдзень таму ў Дзятлаве, многія пакупнікі прыйшлі значна раней і ўжо каля дзевяці гадзін накіроўваліся дадому з усім неабходным.
Новаяльнянцы мелі магчымасць набыць капусту, часнок, памідоры, зерне, моркву, бульбу.
Фермеры з гаспадаркі “Хіневіч” Навагрудскага раёна адзначылі, што бульбы на кірмашы шмат, а вось буракі і морква ў дэфіцыце. Як расказаў галоўны спецыяліст КСУП “Дварэц-Агра” Аляксандр Сачык, у Наваельню яны прывезлі 3,8 тоны бульбы, а ўжо каля дзесяці гадзін засталося ўсяго пяцьсот кілаграмаў. Пшаніцу да гэтага часу прадалі цалкам, трыцiкале і ячмень актыўна разбіраюць.
Варта адзначыць, што і іншая прадукцыя карысталася попытам. Новаяльнянскі прадпрымальнік прапаноўваў землякам розныя гатункі яблыкаў і мёду.
Каб упрыгожыць свае ўчасткі кветкамі, мясцовыя жыхары актыўна куплялі расаду ў прадаўца з Дзятлава.
Прадпрымальнік з Навагрудка Сяргей Пяцюк акрамя капусты, цыбулі і бульбы, прапаноўваў новаяльнянцам яшчэ і арэхі, якіх прадаў каля дваццаці кілаграм.
Жаночым адзеннем гандлявалі прадстаўнікі прыватнага прадпрыемства “Магия стиля” з Кобрына: у шырокім асартыменце ад 44 да 68 памеру былі прадстаўлены розныя трыкатажныя вырабы: спадніцы, паліто, сукенкі.
Набыць ажурныя сурвэткі, шторы і абрусы пакупнікі маглі ў прадпрымальніцы з Дзятлава Святланы Цімошынай.
З вытворчага ўчастка ААТ «Рагозніцкі крухмальны завод», які знаходзіцца ў вёсцы Боркі, для новаяльнянцаў прывезлі крухмал.
З рыбнай гаспадаркі Сяргея Сокала – карасёў, карпаў, амураў, таўсталобікаў.
Сваімі ўражаннямі ад восеньскага кірмашу падзяліліся як прадаўцы, так і пакупнікі:
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup