Сацыяльная падтрымка ўзмоцнена

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

18 мая 2020 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 171 “Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян”.

Якое значэнне падпісанне ўказа мае для некаторых нашых землякоў і якія важныя пытанні з яго дапамогай вырашаюцца, адказваючы на пытанні жыхароў раёна, тлумачыць намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама, начальнік аддзела пенсій і дапамогаў Алена Навічэнкава.

Пытанне: у мяне чацвёра дзяцей. Пры выхадзе на пенсію ў 2016 годзе мне залічылі па доглядзе за дзецьмі дзевяць гадоў. Чула, што гэты перыяд будзе павялічаны.

Адказ: 18 мая 2020 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 171 “Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян”. З 1 студзеня 2021 года будзе з 9 да 12 гадоў у агульнай складанасці павялічаны гранічны перыяд па доглядзе зе дзецьмі, які залічваецца ў агульны стаж для пенсійнага забеспячэння.

Для маці, якія нарадзілі чацвёра і больш дзяцей, у стаж работы для назначэння працоўных пенсій будуць залічвацца перыяды водпуску па доглядзе за дзіцём і доглядзе за дзецьмі да дасягнення імі ўзросту трох гадоў, але не больш за 12 гадоў у агульнай складанасці. Норма Указа будзе выкарыстоўвацца не толькі пры першасных назначэннях пенсіі жанчынам, якія нарадзілі чатырох і больш дзяцей, але і ў адносінах да пенсій, назначаных да 1 студзеня 2021 года.

Пытанне: я шматдзетная маці, гадую чацвёра дзяцей. На пенсію выходжу ў 2021 годзе. Раней мне патлумачылі, што ў 2021 годзе для назначэння працоўнай пенсіі па ўзросце неабходна наяўнасць страхавога стажу не менш за 18 гадоў. Ці ёсць сёлета змяненні?

Адказ: для назначэння працоўнай пенсіі па ўзросце на агульных падставах адпаведна Закону Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні” неабходна наяўнасць страхавога стажу: у 2020 годзе – не менш за 17 гадоў 6 месяцаў; у 2021 годзе – не менш за 18 гадоў. Акрамя таго, страхавы стаж штогод будзе павялічвацца на 6 месяцаў да дасягнення 20 гадоў у 2025 годзе.

З 1 студзеня 2021 года жанчынам, якія нарадзілі чатыры і больш дзіцяці і выхоўвалі іх да 8-гадовага ўзросту, працоўная пенсія па ўзросце пры дасягненні агульнавызначанага пенсійнага ўзросту будзе прызначацца пры наяўнасці стажу не менш за 20 гадоў і страхавога стажу не менш за 10 гадоў.

Пытанне: ці прадугледжана з 1 студзеня 2021 года павелічэнне памеру сацыяльнай пенсіі бацькам дзяцей-інвалідаў з трэцяй і (ці) чацвёртай ступенню страты здароўя, прызнаных у наступным інвалідамі з дзяцінства?

Адказ: матулям і (ці) бацькам дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў з трэцяй і (ці) чацвёртай ступенню страты здароўя, прызнаных у наступным інвалідамі з дзяцінства першай групы, калі маці (бацька) ажыццяўла догляд за імі не менш за 20 гадоў, памер сацыяльнай пенсіі павялічваецца да 130 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту прачытачнага мінімуму пенсіянера за два апошнія кварталы. Насёння БПМ пенсіянера складае 193,92 рубля, адпаведна: 130 % БПМ пенсіянера – гэта 252,10 рубля (для даведкі: у кастрычніку 2020 года памер сацыяльнай пенсіі ў такіх бацькоў дзяцей-інвалідаў складае 128,05 рубля).

Рэалізацыя такой меры дазволіць наблізіць памеры сацыяльнай пенсіі бацькоў дзяцей-інвалідаў да ўзроўню дапамогі па доглядзе за інвалідам першай групы і мінімальнай працоўнай пенсіі па ўзросце. Такім чынам, памер пенсіі павялічыцца ў два разы.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup